Новы Сулак (руск.: Но́вый Сула́к) — пасёлак гарадскога тыпу ў Дагестане, у гарадской акрузе Кізілюрт. Размешчаны ў заходнім прыгарадзе горада Кізілюрт, на правым беразе канала Юзбаш, ля адводу яго ад ракі Сулак. Праз пасёлак праходзіць участак Паўночна-Каўказскай чыгункі, а на поўдзень — дарога М29 «Каўказ». Пасёлак узнік у 1958 годзе разам з будаўніцтвам завода «Дагэлектрааўтамат». Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1992 года.

Пасёлак гарадскога тыпу
Новы Сулак
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Насельніцтва
  • 3 625 чал. (1 студзеня 2018)[1]
Паштовыя індэксы
368107
Код АКАТП
Новы Сулак на карце Расіі ±
Новы Сулак (Расія)
Новы Сулак
Новы Сулак (Дагестан)
Новы Сулак

Зноскі