Нью-Ланарк — аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Шатландыі.

Пабудовы ў Нью-Ланарку

Філантроп і ўтапічны ідэаліст Роберт Оўэн (1771-1885) разам са сваім зяцем Дэвідам Дэйлам у пачатку 19 ст. заснаваў у маляўнічай мясцовасці ў Шатландыі ўзорную індустрыяльную абшчыну.

Даходы ад баваўнапрадзільнага прадпрыемства, якое хутка стала самым буйным у краіне, гаспадары ўкладалі ў сацыяльную структуру пасялення. Для рабочых адкрыліся школа, шпіталь, будаваліся зручныя дамы. Оўэн лічыў, што менавіта ўкладанні ў духоўнае і фізічнае развіццё людзей будуць спрыяць развіццю бізнеса.

Бавоўнапрадзільныя прадпрыемствы дзейнічалі да 1968 г. Пасля іх закрыцця пасёлак хутка прыйшоў у заняпад. Аднак пасля пачала дзейнічаць праграма аднаўлення Нью-Ланарка як музейнага цэнтра.

Зараз у пасёлку зноў ёсць жыхары, адноўлены дамы рабочых узора 1820 і 1930 гг., крама, дом-музей Оўэна, можна ўбачыць дзеючыя ткацкія станкі. Хоць мадэль Оўэна так і засталася ўтопіяй, пасёлак Нью-Ланарк стаў помнікам гуманізму гэтага чалавека.

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 429
рус.англ.фр.

Літаратура правіць

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.