Нямецкі баксёр або проста баксёр — выведзеная ў Германіі парода буйных каржакаватых гладкпоўсцевых сабак. Афарбоўка поўсці можа быць аднастайнай бэжавай, тыгровай, белай або тыгровай з белымі плямамі. Баксёры брахіцэфалічны (яны маюць шырокія, кароткія чарапы), у іх квадратныя пысы, форма прыкусу ў баксёра — перакус, вельмі моцныя сківіцы і магутны прыкус ідэальны для падвешвання на буйную здабычу. Баксёр быў выведзены з англійскага бульдога.

Нямецкі баксёр
Нямецкі баксёр
Характарыстыкі
Рост сабакі: 57 - 63 см
сукі: 53 - 59 см
Маса сабакі: ад 30 кг
сукі: каля 25 кг
Паходжанне
Краіна Германская імперыя
Год 1850
Класіфікацыя МКФ
Група 2. Пінчары, шнаўцэры, малосы, горныя і швейцарскія горныя пароды
Секцыя 2. Малосы
Нумар стандарту 144
Нямецкі баксёр на Вікісховішчы

Баксёры былі ўпершыню прадстаўлены на выставе для сенбернараў ў Мюнхене ў 1895 годзе, а першы клуб заводчыкаў баксёраў быў заснаваны праз год. Па дадзеных Амерыканскага клуба сабакаводства баксёр — сёмая па папулярнасці парода ў ЗША (2010 год).