Ніна Анатолеўна Скеп’ян

Ніна Анатолеўна Скеп’ян (нар. 9 кастрычніка 1978, Мінск) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі інстытута канцлерства Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVI стагоддзях. Кандыдат гістарычных навук (2008)[1].

Ніна Анатолеўна Скеп’ян
Дата нараджэння 9 кастрычніка 1978(1978-10-09) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2008)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзілася 9 кастрычніка 1978 года ў Мінску[1]. Мае старэйшую сястру Анастасію, таксама гісторыка.

Скончыла ў 2002 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 2002—2005 гадах працавала ў пасольстве Германіі ў Мінску[1].

У 2007 годзе скончыла Берлінскі свабодны ўніверсітэт (Германія). У 2008 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Інстытут канцлерства ў дзяржаўна-палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага ў канцы XV — першай палове XVI ст.»[1].

У 2008—2009 гадах старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. З 2009 года запрошаны выкладчык Карлава ўніверсітэта ў Празе[1].

Пражывае ў горадзе Слані.

Навуковая дзейнасць правіць

Напрамкі даследаванняў: палітычная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага XV—XVI стагоддзяў; гісторыя палітычных інстытутаў, магнацкіх родаў і іх рэзідэнцый[1].

Бібліяграфія правіць

  • Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.): зборнік навуковых прац. Мінск, 2014.
  • Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Гальшаны — Навагрудак, 8-10 верасня 2006 г. Мінск, 2007.

Заўвагі правіць

Літаратура правіць