Ніна Уладзіміраўна Жданюк

Ніна Уладзіміраўна Жданюк (нар. 12 снежня 1954, Мінск) — беларускі палітык.

Ніна Уладзіміраўна Жданюк
Нараджэнне 12 снежня 1954(1954-12-12) (69 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, настаўніца
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (настаўнік беларускай мовы і літаратуры), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай.

Працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры Філіпіняцкай васьмігадовай школы Валожынскага раёна Мінскай вобласці, выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Валожынскага ПТВ-208, інструктарам ідэалагічнага аддзела, загадчыкам кабінета палітасветы, загадчыкам ідэалагічнага аддзела Валожынскага райкама КПБ. Была намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Валожынскага ПТВ-208, намеснікам загадчыка аддзела адукацыі Валожынскага райвыканкама. Займала пасаду дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Валожынская агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей-сірот, якія засталіся без апекі бацькоў».

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, знакам «Выдатнік адукацыі»[2].

Зноскі