Ніна Фёдараўна Касцян

Ніна Фёдараўна Касцян (нар. 23 студзеня 1961, Бабруйск Магілёўскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.

Ніна Фёдараўна Касцян
Нараджэнне 23 студзеня 1961(1961-01-23) (63 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М.Горкага, настаўнік матэматыкі сярэдняй школы.

Працавала майстрам вытворчага навучання, выконваючым абавязкі сакратара камітэта камсамола з правамі райкама, майстрам, выкладчыкам Бабруйскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 73, загадчыкам аддзялення Бабруйскага вышэйшага прафесійнага вучылішча бытавога абслугоўвання насельніцтва, дырэктарам Бабруйскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 4, дырэктарам установы адукацыі «Бабруйскі дзяржаўны каледж імя А. Е. Ларына».

Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі „Росквiт“» г. Бабруйска.

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджана юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», нагруднымі знакамі «За заслугі ў развіцці прафесійна-тэхнічнай адукацыі» і «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, дзвюма ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, адміністрацыі Першамайскага раёна г. Бабруйска, Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў[2].

Зноскі