«Ода да маладосці» (польск.: Oda do młodości) — верш Адама Міцкевіча, напісаны 26 снежня 1820 года. Лічыцца энтузіяскай пахвалой у філамацкім духу. Гэта першы твор у гісторыі польскай літаратуры, дзе маладосць трактуецца не як з'ява біялагічнага альбо сацыялагічнага кшталту, а як кампанент універсальнага ўпарадкавання свету.

Ода да маладосці
польск.: Oda do młodości
Выданне
Ода да маладосці — рукапіс 1820 года
Жанр верш
Аўтар Адам Міцкевіч
Мова арыгінала польская
Дата напісання 26 снежня 1820

Шмат сучаснікаў Міцкевіча бачылі ў тэксце «Оды да маладосці» яўнае падабенства з паэмай Фрыдрыха Шылера «Да радасці» (па-нямецку: An die Freude), а таксама з іншымі творамі нямецкага паэта.

Спасылкі правіць