Ольстэрская юніянісцкая партыя

Ольстэрская юніянісцкая партыя (англ.: The Ulster Unionist Party) — юніянісцкая палітычная партыя ў Паўночнай Ірландыі[1]. Партыя была заснаваная ў 1905 годзе, вылучыўшыся з Ірландскага юніянісцкага альянсу ў Ольстэры. Узначаленая Эдуардам Карсанам, партыя змагалася супраць руху гомрул. Пры падзеле Ірландыі яна была кіруючай партыяй Паўночнай Ірландыі з 1921 па 1972 гады[2]. Пад кіраўніцтвам Дэвіда Трымбла партыя заключыла Белфасцкае пагадненне ў 1998 годзе, якое скончыла ірландскі канфлікт. Трымбл займаў пасаду першага міністра Паўночнай Ірландыі з 1998 па 2002 гады. У 2003 годзе партыя прайграла выбары Дэмакратычнай юніянісцкай партыі. З 1905 па 1972 гады партыя фактычна з’яўлялася паўночна-ірландскай філіялам Кансерватыўнай партыі.

Ольстэрская юніянісцкая партыя
Лідар Doug Beattie[d]
Дата заснавання 3 сакавіка 1905
Штаб-кватэра Белфаст
Краіна
Ідэалогія кансерватызм, ірландскі юніянізм
Інтэрнацыянал
Маладзёжная арганізацыя Young Unionists[d]
Сайт uup.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць