Опідум
Опідум (лац.: oppidum) — лацінскі тэрмін, які азначае асноўны цэнтр якой-небудзь адміністрацыйнай тэрыторыі Старажытнага Рыму. Слова паходзіць ад «ob-pedum» — агароджаны прастор.
Гай Юлій Цэзар называў опідумамі буйныя кельцкія паселішчы, якія сустракаліся яму ў Галіі. У наш час гэты тэрмін ужываецца датычна вялікіх дарымскіх паселішчаў Заходняй і Цэнтральнай Еўропы.