Ордэн Людавіта Штура
О́рдэн Лю́давіта Шту́ра (славацк.: Rad Ľudovíta Štúra) — дзяржаўная ўзнагарода Славацкай рэспублікі.
Ордэн Людавіта Штура | |||
---|---|---|---|
Rad Ľudovíta Štúra | |||
I ступені | |||
|
|||
II ступені | |||
|
|||
III ступені | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Rad Ľudovíta Štúra | ||
Краіна | Славакія | ||
Тып | ордэн | ||
Дата заснавання | 2 лютага 1994 | ||
Статус | уручаецца | ||
Першае | 1995 | ||
Старэйшая | ордэн Андрая Глінкі[d] | ||
Малодшая | крыж Мілана Расціслава Штэфаніка[d] | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Па старшынстве трэцяя ўзнагарода пасля ордэна Падвойнага белага крыжа і ордэна Андрая Глінкі, але другая па старшынстве, прызначаная выключна для грамадзян Славакіі.
Надаецца за выбітныя заслугі ў развіцці дэмакратыі, аховы вольнасцей і правоў чалавека, за ўмацаванне абароны і бяспекі Славацкай рэспублікі, за выбітныя заслугі ў развіцці палітыкі, гаспадаркі і кіравання, за дасягненні ў галіне гаспадаркі, самакіравання, навукі і тэхнікі, адукацыі, культуры, мастацтва, спорту і грамадскіх стасункаў, а таксама за прапагандаванне добрага імені Славацкай рэспублікі па-за яе межамі.
Ордэн Людавіта Штура ўсталяваны законам № 37/1994 2 лютага 1994. Носіць імя Людавіта Штура — славацкага нацыянальнага дзеяча XIX стагоддзя.
Ордэн мае дзве версіі — цывільную і вайсковую, кожная з якіх падзяляецца на тры класы.
Кожны прэзідэнт Славацкай рэспублікі на сваёй пасадзе з'яўляецца кавалерам ордэна Людавіта Штура I класа.
Планкі ордэна | |||||
---|---|---|---|---|---|
I класа |
II класа |
III класа |
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ордэн Людавіта Штура
- Zákon NR SR o štátnych vyznamenaniach (славацк.)(недаступная спасылка). Prezident SR. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2011. Праверана 30 сакавіка 2013.
- Predpis č. 522/2008 Z. z. Zákon o vyznamenaniach Slovenskej republiky (славацк.). Zákony pre ľudí. Праверана 30 сакавіка 2013.