Агаленне Орша — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння, размешчаны на тэрыторыі горада Орша на левым беразе ракі Днепр ля мемарыяльнага комплексу «Кацюша». Ён замацаваны за УА «Аршанскі дзяржаўны цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій». Плошча агалення складае 250 м², а плошча ахоўнай зоны — 300 м².

Дэвонскія даламіты агаляюцца на левым беразе р. Днепр, ва ўступе другой надпойменай тэрасы. Магутнасць горных парод дэвонскага ўзросту складае 2,5 м.

Літаратура правіць

  • Обнажение «Орша» // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. — [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. — С. 12.
  • Особо охраняемые природные объекты // Природные ресурсы и охрана окружающей среды г. Орша и Оршанского района / М. Ю. Калинин. — Минск : БЕЛСЭНС, 2008. — С. 106.