Оскар (кінапрэмія, 1934)
Шостая цырымонія ўзнагароджання кінапрэміі «Оскар» адбылася 16 сакавіка 1934 года. На цырымоніі адсутнічалі абодва лаўрэаты ў намінацыях за найлепшую мужчынскую і жаночую ролі — Чарлз Лотан і Кэтрын Хепберн. Лотан стаў першым лаўрэатам, узнагароджаным за ўдзел у брытанскім фільме. Упершыню былі ўручаны ўзнагароды ў намінацыі «Найлепшая праца асістэнта рэжысёра». Лаўрэатамі сталі адразу сем асістэнтаў. Ацэньвалася іх праца не за канкрэтны фільм, а за дасягненні на працягу года ў цэлым. Намінацыя праіснавала да 1938 года.
Оскар | |
---|---|
Дата | 16 сакавіка 1934 |
Месца | |
oscars.org/oscars/ceremo… |