Павел Жук (нар. 1956, Баранавічы) — выдавец беларускага незалежнага друку.

Павел Жук
Род дзейнасці выдавец
Дата нараджэння 1956
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Скончыў факультэт фізікі БДУ, некалькі гадоў адпрацаваў у Акадэміі Навук БССР.

У 1989 годзе ўваходзіў у выдавецкую групу часопіса «Літаратура», які заснавалі Сяргей Дубавец і Алесь Бяляцкі. Потым браў удзел у выданні «Навін БНФ» у 1989 годзе. У сакавіку 1990 года разам з Дубаўцом і Алесем Гурковым выдаў «Дзень Волі — 90», прымеркаваны да 72-х угодкаў стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. «Дзень Волі» стаў пралогам газеты «Свабода», першы нумар якой пабачыў свет у красавіку 1990 года. У красавіку 1991 стаў заснавальнікам газеты «Наша Ніва», што пачала выходзіць з ініцыятывы і пад рэдакцыяй Сяргея Дубаўца.

Газету «Свабода» выдаваў да лістапада 1997 года, пакуль газета не была зачынена пасля неаднаразовых папярэджанняў за публікацыю крытычных да палітыкі прэзідэнта Лукашэнкі артыкулаў. Нягледзячы на закрыццё газеты, яна працягвала даходзіць да чытача праз Інтэрнэт. У студзені 1998 года газета адрадзілася пад назвай «Навіны», выдаўцом зноў стаў Жук.

ЛітаратураПравіць

  1. 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 24 снежня 2021.