Павел Сямёнавіч Палто

Павел Сямёнавіч Палто (26 снежня 1924, в. Моталь, Драгічынскі павет, Палескае ваяводства  — 29 снежня 2005) — беларускі механізатар па вытворчасці цукровых буракоў, Герой Сацыялістычнай Працы (1965).

Павел Сямёнавіч Палто
Дата нараджэння 26 снежня 1924(1924-12-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 снежня 2005(2005-12-29) (81 год)
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
медаль «Серп і Молат»
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

У 1950—1952 гадах праходзіў службу ў Савецкай арміі.

Скончыў Драгічынскае СПТВ № 29, атрымаў спецыяльнасць трактарыста-машыніста шырокага профілю. Працаваў трактарыстам на лесанарыхтоўках у Свярдлоўскай вобласці (1953—1954). Вярнуўшыся ў родны край, чатыры гады працаваў на Дружылавіцкай машынна-трактарнай станцыі. З 1958 года па 1962 год працаваў трактарыстам у мотальскім калгасе "40 гадоў Кастрычніка.

У 1963 годзе ўзначаліў механізаванае звяно брыгады № 2 па вырошчванні цукровых буракоў, працаваў памочнікам брыгадзіра па тэхніцы. За дасягнутыя поспехі па вытворчасці і нарыхтоўцы цукровых буракоў Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 31 снежня 1965 года прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Неаднаразова выбіраўся дэпутатам раённага і сельскага Саветаў дэпутатаў, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання (1971—1975).

Узнагароды правіць

У 1977 годзе Паўлу Сямёнавічу прысвоена званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР». Узнагароджаны ордэнам Леніна (1965), ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі (1976), медалём «Серп і молат» (1965), Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1979, 1989) і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Палто Павел Семенович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда / [сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов]. Минск, 2014. С. 170—171.
  • Палто Павел Сямёнавіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка / уклад.: В. М. Туркевіч, Л. А. Павяльчук. Мінск, 2000. С. 475—476.
  • Палто Павел Семёнович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 477.
  • Палто Павел Сямёнавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 462.
  • Палто Павел Сямёнавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1975. Т. 8. С. 64.