Ляэнэ-Вірумаа
(Пасля перасылкі з Павет Ляэнэ-Віру)
Ляэнэ-Віру (эст.: Lääne-Virumaa або эст.: Lääne-Viru maakond) — павет у Эстоніі, размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы краіны. З поўначы амываецца водамі Фінскага заліва. Мяжуе з паветамі Іда-Віру на ўсходзе, Йыгева на поўдні і Хар'ю і Ярва на захадзе. Адміністрацыйны цэнтр - горад Ракверэ. Павет у адміністрацыйным дачыненні дзеліцца на 2 горада і 13 воласцяў. Паўднёвая частка павета знаходзіцца ў межах Пандыверэскага ўзвышша. Там размяшчаецца шырокая карставая зона, адкуль бяруць пачатак многія рэкі.
Павет Ляэнэ-Віру | |||||
---|---|---|---|---|---|
эст.: Lääne-Virumaa | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Горад Ракверэ | ||||
Насельніцтва (2009) | 67,151[1] чалавек | ||||
Плошча | 3 628 км² | ||||
Часавы пояс | UTC+2 і UTC+03:00 | ||||
Код ISO 3166-2 | EE-60 | ||||
Код аўтам. нумароў | R | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У павеце знаходзіцца найстарэйшы ў Эстоніі Лахемааскі нацыянальны парк.
Зноскі
- ↑ «Population by sex, ethnic nationality and County, 1 January». stat.ee. Statistics Estonia. 1 January 2009.