Паводкі ў Пакістане (2022)
Паводкі ў Пакістане — прыродная катастрофа, якая здарылася ў жніўні 2022 года.
Перадумовы
правіцьМусонныя дажджы, якія суправаджаюцца паводкамі, — звыклая для жыхароў Паўднёвай Азіі прыродная з’ява. Практычна штогод яны прыводзяць да разбурэнняў і гібелі людзей. Аднак у 2022 годзе бедства набыло катастрафічныя маштабы, закрануўшы ўсе рэгіёны Пакістана. Мусонны сезон тут звычайна працягваецца з другой паловы чэрвеня па верасень. Асаблівасць 2022 года — звышдажджлівы жнівень. У гэтым месяцы ў Пакістане выпала больш за 166 мм ападкаў пры сярэднім значэнні для гэтага перыяду 48 мм[1].
Вынікі
правіцьНаймацней пацярпелі паўднёвыя правінцыі Белуджыстан і Сінд, на тэрыторыі якіх зафіксавана больш за палову ўсіх пацверджаных ахвяраў стыхіі. У Белуджыстане станам на 26 жніўня загінулі ня менш як 260 чалавек[2], рэгіён апынуўся фактычна ў інфармацыйнай і камунікацыйнай блакадзе. Паветраныя, аўтамабільныя і чыгуначныя зносіны прыпыніліся, разбураны або пашкоджаны дзясяткі тысяч дамоў, загінула больш за паўмільёна галоў жывёлы[3]. У правінцыі Сінд колькасць пацверджаных ахвяр паводак дасягнула 320 чалавек[4].
25 жніўня ўрад Пакістана абвясціў «агульнанацыянальнае надзвычайнае становішча» ў краіне[5]. Міністр у пытаннях змены клімату Шэры Рэхман назвала паводкі «гуманітарнай катастрофай эпічных маштабаў», у выніку якой тысячы людзей засталіся без ежы і прытулку[6]. 26 жніўня прэм’ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф заявіў, што ад паводкі пацярпелі 33 мільёны чалавек (каля 15 % жыхароў краіны)[7].
Зноскі
- ↑ Паводкі ў Пакістане Архівавана 28 жніўня 2022.
- ↑ samaaenglish.tv
- ↑ reliefweb.int
- ↑ samaaenglish.tv
- ↑ dawn.com
- ↑ aljazeera.com
- ↑ bbc.com