Пагром (ад граміць — «знішчаць, руйнаваць») — масавыя гвалтоўныя дзеянні, накіраваныя супраць якой-небудзь групы насельніцтва, па рэлігійнай, нацыянальнай, класавай або расавай прыкмеце; падахвочваюцца, як правіла, экстрэмісцкімі арганізацыямі ці паліцыяй. Характарызуюцца фізічнымі нападамі і разбурэннем дамоў, прадпрыемстваў і рэлігійных збудаванняў. Нярэдка суправаджаюцца катаваннямі і забойствамі, калецтвамі, знішчэннем і рабаваннем маёмасці, згвалтаваннямі.

Як піша Кароткая яўрэйская энцыклапедыя, тлумачачы паходжанне слова «пагром», у новай гісторыі асаблівае распаўсюджванне атрымалі яўрэйскія пагромы ў Расіі ў XIX—пачатку XX стагоддзяў. Менавіта ў сувязі з масавымі яўрэйскімі пагромамі ў Расіі слова «пагром» увайшло ў большасць еўрапейскіх моў.[1]

Этымалогія правіць

Паходзіць ад дзеяслова граміць. Слова ўвайшло ў многія еўрапейскія мовы пасля антыяўрэйскага Кішынёўскага пагрому, які атрымаў шырокую вядомасць. Першапачаткова выкарыстоўвалася для абазначэння масавых нападаў на месцы кампактнага пражывання яўрэяў, але пазней стала абазначаць падобныя дзеянні ў адносінах да прадстаўнікоў любых меншасцей.

Зноскі

  1. Артыкул «Пагромы» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі