Падзьячаскі мост

Падзьячаскі мост (руск.: Подьяческий мост) — аўтадарожны рамны мост цераз канал Грыбаедава ў Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Казанскі і Спаскі востраў. Размешчаныя на мосце гранітныя абеліскі з ліхтарамі з’яўляюцца аб’ектам культурнай спадчыны Расіі рэгіянальнага значэння і знаходзяцца пад аховай дзяржавы.

Падзьячаскі мост
Каардынаты: 59°55′36″ пн. ш. 30°18′20″ у. д.HGЯO
Перасякае Канал Грыбаедава
Месца размяшчэння
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Злучае Вялікую Падзьячаскую вуліцу з Ліхтарным завулкам. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Вазнясенскі мост, ніжэй — Львіны мост. Бліжэйшыя станцыі метрапалітэна — «Садовая», «Сянная плошча», «Спаская».

Назва правіць

Сваю назву атрымаў ад Вялікай Падзьячаскай вуліцы, якая, у сваю чаргу, як і суседнія Малая і Сярэдняя Падзьячаскія, была названая ў XVIII стагоддзі ад дробных чыноўнікаў — падзьячых, якія тут сяліліся. Назва вядома з 1910-х гадоў, да 1920-х выкарыстоўвалася форма Пешаходны Падзьячаскі мост.