Існуюць розныя метады, з дапамогай якіх ажыццяўляецца падлік пададзеных выбарчых бюлетэняў на выбарах.

Спосабы падліку адрозніваюцца ў залежнасці ад выбарчай сістэмы, неабходнасці ўстанаўлення аднаго або некалькіх пераможцаў.

Ручны падлік правіць

Ручны падлік галасоў прадугледжвае наяўнасць матэрыяльнага выбарчага бюлетэня, які наглядна адлюстроўвае волевыяўленне выбаршчыка.

Пасля сканчэння галасавання усе ўрны адкрываюцца і выбарчыя бюлетэні высыпаюцца на стол для падліку галасоў. Яны сартуюцца ў стосы паводле прозвішчаў кандыдатаў. Бюлетэні падлічваюць уручную, а сведкі каля стала могуць назіраць за працэсам падліку. Вынікі падліку запісваюцца, потым той жа стос ізноў пералічваецца. Калі вынікі не супадаюць, то гэты стос пералічваецца ў трэці раз. Калі выбарчыя бюлетэні ва ўсіх стосах падлічаны і вынікі супадаюць, вынікі галасавання зводзяцца ў табліцу (пратакол) і накіроўваюцца ў вышэйстаячую выбарчую камісію.

Аўтаматызаваны падлік правіць

Падлік з дапамогай электрамеханічнага і аптычнага сканавання правіць

Папяровыя выбарчыя бюлетэні (звычайна ў выглядзе перфакартак) збіраюцца і падаюцца ў машыну для падліку галасоў, каб вызначыць агульныя вынікі галасавання. Магчымы падлік як асобных бюлетэняў, так і іх пачкаў.

Падлік з дапамогай механічнага самапісца правіць

Выбаршчыкі аддаюць свой голас пры дапамозе рубільнікаў (рычагоў), устаўляючы пластыкавы чып (сім-карту) у адтуліны або націскаючы на ​​механічныя кнопкі, тым самым павялічваючы паказчыкі адпаведнага кандыдата на механічным лічыльніку (часам званым адометрам).

Падлік з дапамогай электроннага самапісца правіць

Дадзеныя галасавання і выявы выбарчых бюлетэняў запісваюцца ў кампанентах памяці. Падлік дадзеных па галасаванні захоўваецца ў зменным кампаненце памяці і як надрукаваная копія.