Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія

«Памі́ж не́бам і зямлё́й: этнаастрано́мія» — беларуская навуковая кніга Цімафея Авіліна, выдадзеная ў 2015 годзе. Кніга ўяўляе сабой першую спробу грунтоўнага абагульнення беларускага матэрыялу з этнаастраноміі, астраніміі і ўвогуле традыцыйных ведаў, датычных нябёсных целаў.[1] Гэта першая грунтоўная праца па этнаастраноміі на ўсёй постсавецкай прасторы.[2]

Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія
Аўтар Цімафей Авілін
Жанр навуковая літаратура
Мова арыгінала беларуская
Выдавецтва «Тэхналогія»
Выпуск 2015
Старонак 287
ISBN 978-985-458-261-0

Кніга складаецца з пяці раздзелаў, прысвечаных народным назвам зорак і сузор’яў, метэорам, зоркам у фальклоры і плямам на Месяцы. У кнізе ёсць дадаткі з тэкстамі палявых экспедыцый і 34 мапы, якія адлюстроўваюць, дзе на Беларусі якая назва была распаўсюджана. У кнізе сабраны звесткі за XVIIIXXI стст. у Беларусі і дададзены факты з крыніц суседніх краін.[2]

Анатацыя

правіць

Мы ведаем старажытныя міфы і легенды розных народаў пра зоркі. А ці былі ў беларусаў свае легенды пра нябёсных жыхароў? Як чалавек традыцыйнай культуры ўспрымаў неба і аб’екты на ім? На гэтыя ды іншыя пытанні чытач знойдзе адказы ў прапанаванай кнізе. Тут разглядаюцца народныя ўяўленні, звязаныя з зоркамі, сузор’ямі, метэорамі і Месяцам. Крыніцамі матэрыялу паслужылі экспедыцыйныя запісы аўтара і іншых даследнікаў, творы беларускага фальклору, а таксама “кніжная” народная астраномія з старажытнай усходнеславянскай літаратуры.

Гэта першая спроба абагульнення беларускага матэрыялу з этнаастраноміі, астраніміі і ўвогуле традыцыйных ведаў, датычных нябёсных целаў.

Адрасуецца фалькларыстам, этнолагам, этналінгвістам і шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца традыцыйнай духоўнай культурай.[1][3]

Зноскі

правіць
  1. а б Этнаастраномія 2015, с. 4.
  2. а б Алена Кавальчук.. Чаму нельга паказваць пальцам на неба? Адказ у кнізе “Этнаастраномія” Цімафея Авіліна (недаступная спасылка). «Твой стыль» (1 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2018. Праверана 15 верасня 2018.
  3. Этнаастраномія. Паміж небам і зямлёй (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2018. Праверана 15 верасня 2018.

Літаратура

правіць