Адкрыць галоўнае меню

Парк імя А. В. Суворава — парк культуры і адпачынку ў Кобрыне, помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Плошча каля 60 гектараў (2007). Названы ў гонар расійскага палкаводца А. В. Суворава, якому належыў маёнтак «Кобрынскі ключ». Утвораны ў 1768 годзе па распараджэнні падскарбія Вялікага Княства Літоўскага А. Тызенгаўза. У 1795 годзе кобрынскі маёнтак разам з паркам быў падораны Кацярынай II Сувораву. У 1808 годзе маёнтак прададзены маёру Гельвічу, з сярэдзіны XIX стагоддзі цэнтральная сядзіба прыналежыла Аляксандру Міцкевічу — брату польскага паэта Адама Міцкевіча. З 1948 з'яўляецца паркам культуры і адпачынку імя Суворава.

Парк імя А. В. Суворава
SuvurovPark-4.JPG
Цэнтральная алея
Асноўная інфармацыя
ТыпПарк культуры і адпачынку 
Плошча60 га
Дата заснавання1768 
park.kbr.by
Размяшчэнне
52°12′02″ пн. ш. 24°21′10″ у. д.HGЯO
Краіна
Парк імя Суворава (Кобрын) (Беларусь)
Парк імя А. В. Суворава
Парк імя А. В. Суворава
Парк імя Суворава (Кобрын) (Кобрын)
Парк імя А. В. Суворава
Парк імя А. В. Суворава
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Расце больш 70 відаў дрэў і хмызнякоў, у тым ліку экзоты — кіпарысавік гарохаплодны, спірэя Біліардзі, дзявоцкі вінаград пяцілісточкавы і іншыя. У парку знаходзіцца летні тэатр, атракцыёны, танцавальная пляцоўка, водныя веласіпеды, бюст Суворава (скульптар І. М. Рукавішнікаў). Кампазіцыйнай воссю парку з'яўляецца цэнтральная алея (працяг вуліцы Суворава), якая канчаецца вадаёмам. На беразе вадаёма раней стаяла хата Суворава, зараз перанесена. Сам парк у плане прамавугольны, у аснове планіроўкі дамінаваў рэгулярны стыль, пасля дадалося некалькі ўчасткаў, выкананых у свабодным англійскім стылі.

СпасылкіПравіць