Парламенцкія выбары ў Грузіі (2012)
Парламенцкія выбары ў Грузіі адбыліся 1 кастрычніка 2012 года. Абіралася 150 дэпутатаў Парламента на чатырохгадовы тэрмін. 73 дэпутата былі абраны па мажарытарнай сістэме ў аднамандатных акругах, яшчэ 77 — па прапарцыйнай сістэме па партыйных спісах[1]. Выбары прайшлі па новым выбарчым кодэксе[1]. Да двух відаў галасавання зарэгістравана 16 і 14 партый адпаведна[2][3]. 19 партыям было адмоўлена ў рэгістрацыі[4]. Да 24 верасня Цэнтравыбаркам зарэгістраваў 2806 кандыдатаў, на адно месца ў аднамандатных акругах прэтэндавалі ад 2 да 10 чалавек[5]. Чакаецца, што новае скліканне парламента будзе засядаць ужо ў Кутаісі.
Па выніках выбараў, у парламент увайшлі прадстаўнікі толькі дзвюх палітычных сіл: «Грузінская мара — Дэмакратычная Грузія» (83 месцы) і «Адзіны нацыянальны рух» (67 месцаў).[6]
Зноскі
- ↑ а б GEORGIA. PARLIAMENTARY ELECTIONS 2012. OSCE/ODIHR NEEDS ASSESSMENT MISSION REPORT. 11-15.06.2012. (англ.)
- ↑ Qualified Election Subjects Архівавана 27 мая 2013.
- ↑ Political Parties, Registered for the Parliamentary Elections of October 1, 2012 Архівавана 28 мая 2013.
- ↑ Political Parties, Refused to be Registered for the Parliamentary Elections of October 1, 2012 Архівавана 27 мая 2013., Цэнтравыбаркам Грузіі (англ.)
- ↑ INTERIM REPORT No. 2. 6-19 September 2012
- ↑ Стала вядома, як размяркуюцца мандаты ў парламенце Грузіі