Пармскі Псалтыр — ілюмінаваны рукапіс, створаны каля 1280 года, хутчэй за ўсё ў вобласці Эмілія-Раманья ў Паўночнай Італіі.

Пармскі Псалтыр. каля 1280
Бібліятэка Палаціна ў Парме[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

 
Выява хору

Раскошны рукапіс змяшчае 226 фоліа (452 старонкі), 13.5 см x 10 см, падзеленыя на 23 дзесці  (руск.). Адна дзесць на 16 старонак, дабаўленая пазней, змяшчае цырымоніі для заручын, шлюбаў, абразанне і пахавання, гэтак жа як і малітвы на зыход Суботы[1].

452 старонкі рукапісу ўтрымліваюць біблейскі тэкст, напісаны ясным, буйнога памеру, вакалізаваным почыркам на іўрыце. Кожны псалом ілюстраваны і пранумараваны, да многіх дададзеныя хупавыя мініяцюры з музычнымі інструментамі або са сцэнамі, апісанымі ў тэксце — экстраардынарная раскоша для яўрэйскага рукапісу гэтага перыяду, і доказ, што гэты манускрыпт быў выкананы яўрэйскімі майстрамі[1].

Зноскі