Партал:Біяграфіі/Абраныя артыкулы

Руаль Амундсен
Руаль Амундсен

Руаль Амундсен (1872—1928) — нарвежскі палярны падарожнік і рэкардсмен, «Напалеон палярных краін» паводле выразу Р. Хантфарда[ru].

Першы чалавек, які дасягнуў Паўднёвага полюса (14 снежня 1911 года). Першы чалавек (сумесна з Оскарам Вістынгам), які пабываў на абодвух геаграфічных полюсах планеты. Першы падарожнік, які здзейсніў марскі пераход Паўночна-Заходнім праходам[sv] (па пралівах Канадскага архіпелага), пазней здзейсніў пераход Паўночна-Усходнім шляхам (уздоўж берагоў Сібіры), упершыню замкнуўшы кругасветную дыстанцыю за Палярным кругам. Адзін з піянераў прымянення авіяцыі — гідрасамалётаў і дырыжабляў — у арктычных падарожжах. Загінуў (далей…).


Уладзіслаў Галубок
Уладзіслаў Галубок

Уладзіслаў Галубок, сапр.: Уладзіслаў Іосіфавіч Голуб (1882—1937?) — беларускі драматург, празаік, тэатральны рэжысёр, акцёр, мастак. Народны артыст Беларусі (1928).

Яго драматургічная, рэжысёрская і акцёрская дзейнасць з’яўляецца сувязным звяном паміж дарэвалюцыйным і савецкім беларускім тэатрам. У драматургіі яго творчасць выяўлялася глыбокім веданнем народнага жыцця. П’есы адрозніваліся сцэнічнай вастрынёй канфлікту, многія з іх напісаны ў жанры меладрамы з кантрасным супрацьпастаўленнем дабра і зла. Камедыі насычаны каларытным народным гумарам, характарызуюцца вострымі сітуацыямі з сатырычнай афарбоўкай (далей…).