Партрэт Антонія IV Фрыдрыха Вільгельма Радзівіла
«Партрэт Антонія IV Фрыдрыха Вільгельма Радзівіла» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў 1897 годзе Вільямам Папэ (1859—1920). Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальным музеі ў Варшаве (інв. M.Оb. 2687. MNW). Памер карціны — 83 × 62 см[1].
| ||
Вільям Папэ[d] | ||
Партрэт Антонія IV Фрыдрыха Вільгельма Радзівіла. 1897 | ||
Матэрыял | Палатно, алей | |
---|---|---|
Памеры | 83 × 62 см | |
Нацыянальны музей у Варшаве | ||
(інв. M.Ob.2687 і M.Ob.2687 MNW) |
Партрэт Антонія IV Фрыдрыха Вільгельма Радзівіла адносіцца да серыі партрэтаў ў лаўровым вянку. Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы (№ 43 у вопісе 1939 г.). Захоўваўся ў Вялікай сталовай зале (былой Гетманскай) у паўднёвай галерэі. Фотаздымкі Вялікай сталовай, на якіх бачны выявы Марыі Дароты і Антонія IV Радзівілаў, можна датаваць не раней 1897 г., калі гэтыя партрэты былі напісаны мастаком. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г. вывезены ў Германію, спачатку ў Гёхштэт (№ 570/5), пазней перавезены амерыканскімі прадстаўнікамі ў Мюнхен (№ 14514). Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 г. Перададзены ў Польшчу ў 1950 г[1].
Зноскі
- ↑ а б Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.