Партрэт Багуслава І Радзівіла
«Партрэт Багуслава І Радзівіла» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў 1733—1737 гадах. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальным музеі ў Варшаве (інв. MP 4786. MNW). Памер карціны — 109,5 × 73 см[2].
| ||
невядома | ||
Партрэт Багуслава І Радзівіла. 1733–1737 | ||
Матэрыял | Палатно, алей | |
---|---|---|
Памеры | 109,5 × 73 см | |
Нацыянальны музей у Варшаве | ||
(інв. MP 4786 MNW[1]) |
Партрэт князя Багуслава Радзівіла адносіцца да серыі партрэтаў ў лаўровым вянку. Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы (№ 137 у інвентары 1834 г.; № 186 у інвентары 1857 г.; № 186 у інвентары 1883 г.; № 47 у інвентары 1928 г.). Захоўваўся ў Вялікай сталовай зале (былой Гетманскай) у паўднёвай галерэі. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г. вывезены ў Германію. Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 г. . Перададзены ў Польшчу ў 1950 г. У акце перадачы памеры партрэта запісаны памылкова як 58×52[2].
Зноскі
- ↑ а б https://cyfrowe.mnw.art.pl/en/catalog/510270 Праверана 29 снежня 2020.
- ↑ а б Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.