Партрэт Мікалая VIII Крыштафа Радзівіла Сіроткі

«Партрэт Мікалая VIII Крыштафа Радзівіла Сіроткі» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў 1733—1737 гадах. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальным музеі ў Варшаве (інв. MP 4488 MNW). Памер карціны — 140,5 × 106,5 см[1].

невядома
Партрэт Мікалая VIII Крыштафа Радзівіла Сіроткі. 1733–1737
Матэрыял алейныя фарбы і палатно
Памеры 140,5 × 106,5 см
Нацыянальны музей у Варшаве
(інв. MP 4488 і MP 4488 MNW)

Партрэт князя Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі з серыі ў лаўровым вянку, які адрозніваецца ад іншых большымі памерамі. Захаваўся фотаздымак у Архіве галоўных старажытных актаў у Варшаве. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск, адкуль вывезены ў Германію ў 1944 г. Вернуты ў Мінск з Цэнтральнага сховішча музейных фондаў прыгарадных палацаў (г. Пушкін) у 1948 г. Перададзены ў 1950 г. у Польшчу[1].

Зноскі

  1. а б Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.