Партрэт невядомай (Нясвіж)

Нясвіж

«Партрэт невядомай»  — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная невядомым мастаком у першай чвэрці XVIII ст.[1]

невядома
Партрэт невядомай. першая чвэрць XVIII стагоддзя
Матэрыял алейныя фарбы і палатно
невядома

Захаваўся фотаздымак у Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук. Партрэт авальны. Хто адлюстраваны на партрэце, пакуль вызначыць не ўдалося. Унізе бачны № 47, пад якім у інвентары 1857 г. запісана «Dama ubrana do gorsu — wlosy zaczesane do gory, suknia czerwona, opona zielona. Popiersie». Пасля 1939 г. партрэт трапіў у Мінск, адкуль, верагодна, вывезены ў Германію ў 1944 г. Сучаснае месцазнаходжанне невядома[1].

Зноскі

  1. а б Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.