Парушэнне слыху
Глухата, парушэнне слыху — поўнае (глухата) або частковае (глухаватасць) зніжэнне здольнасці выяўляць і разумець гукі. На парушэнне слыху можа пакутаваць любы арганізм, здольны ўспрымаць гукі. Гукавыя хвалі адрозніваюцца па частаце і амплітудзе. Страта здольнасці выяўляць некаторыя (ці ўсе) частоты або няздольнасць адрозніваць гукі з нізкай амплітудай, называецца парушэннем слыху.
Парушэнне слыху | |
---|---|
| |
МКХ-10 | H90.-H91. |
МКБ-10-КМ | H90 |
МКХ-9 | 389 |
МКБ-9-КМ | 389.8[1], 389.9[1] і 389[1] |
DiseasesDB | 19942 |
MedlinePlus | 003044 |
MeSH | D034381 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выклікаецца шырокім спектрам біялагічных і экалагічных фактараў. Прычынамі могуць быць захворванні ўнутранага вуха і слыхавых нерваў, запаленне сярэдняга вуха ці некаторыя інфекцыйныя хваробы — менінгіт, грып і інш; часам — траўма або працяглае ўздзеянне моцнага шуму і вібрацыі.