Пацеркі Бейлі
Пацеркі Бейлі — аптычны эфект, які ўзнікае ў пачатку ці ў канцы максімальнай фазы поўнага сонечнага зацьмення непасрэдна пасля другога ці непасрэдна перад трэцім дотыкамі. Пацеркі Бейлі — гэта паслядоўнасць яркіх плям ўздоўж месяцавага лімба, якія ўзнікаюць, калі сонечны дыск амаль цалкам схаваны месяцавым, але ўсё ж прагледжваецца паміж месяцавымі гарамі ці паглыбленнямі ў цэнтрах месяцавых кратэраў, якія апынуліся на той момант на краі месяцавага дыска. Выглядаюць як пункты асляпляльна-лалава-чырвонага колеру. Добра бачныя толькі ў бінокль ці тэлескоп. З'ява атрымала назву ў гонар англійскага астранома Фрэнсіса Бейлі, упершыню апісаў яе ў 1836 годзе.