Паўднёва-Шатландскае ўзвышша
Паўднёва-Шатландскае ўзвышша — выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход узгорыстая вобласць на поўдні Шатландыі, паміж Сярэднешатландскай нізінай і мяжой з Англіяй. Складаецца са шматлікіх груп узгоркаў, сярод якіх Галаўэй-Хілс, Лаўтэр-Хілс, Пентландс, Ламермур-Хілс і Чэвіят-Хілс. Найвышэйшы пункт — гара Мерык на крайнім захадзе (843 м).
Паўднёва-Шатландскае ўзвышша | |
---|---|
англ. Southern Uplands | |
55°25′ пн. ш. 3°17′ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Шатландыя |
Пераважаюць вышыні 500—600 м. Узгоркі пакатыя. Паверхня парэзана шырокімі далінамі, дзе ёсць каравыя азёры, нагрувашчванні валуноў і марэны. Паўночная ўскраіна ўтворана скідамі. На ўсходзе працягам узвышша з'яўляюцца невысокія грады Ламермур і Чэвіят, падзеленыя глыбокаю далінай ракі Туід. Па градзе Чэвіят праходзіць мяжа Шатландыі з Англіяй.
Узгоркі галоўным чынам пакрытыя травой і верасам.
Нягледзячы на ўзгорысты рэльеф, тэрыторыя разам са Сярэднешатландскай нізінай адносіцца да гістарычнага рэгіёна Лоўленд, такім самым супрацьпастаўляючыся Хайленду на паўночным захадзе краіны.
Зноскі
правіцьДля паляпшэння артыкула пажадана |
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх