Паўстанцкі рух у Катанзе
Паўстанцкі рух у Катанзе — дзейнасць узброеных груповак у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, якія імкнуцца да незалежнасці правінцыі Катанга.
Гісторыя правіць
Канфлікт паміж катангцамі і цэнтральнай уладай пачаўся ў 1960 годзе на фоне грамадзянскай вайны ў Конга. Сепаратысты захапілі ўладу на поўдні краіны і абвясцілі Дзяржаву Катанга[1].
Калі непрызнаная дзяржава была знішчана, прыхільнікі незалежнасці заснавалі Фронт нацыянальнага вызвалення Конга, дзейнічаючы з тэрыторыі Анголы[2]. У 1977 і 1978 гадах баевікі арганізавалі ў Катанзе два буйных паўстання, аднак яны былі падушаны[3].
У 1990-я гады сепаратысцкі рух прыйшоў у заняпад, распаўшыся на дробныя групоўкі[4]. У 2004 годзе мяцежнікі актывізаваліся. У прыватнасці, яны напалі на горад Кілву[5]. Наступны ўсплёск паўстанцкіх аперацый адбыўся ў 2010 годзе[6][7].
У 2011 годзе пасля вызвалення з турмы Гедэона К’юнгу Мутанга, аднаго з лідара мяцежнікаў, групы баевікоў зноў актывізаваліся. Атрады К’юнгу знаходзіліся ў авангардзе паўстанцкага руху да кастрычніка 2016 года, калі іх камандзір правёў раззбраенне сваіх прыхільнікаў[8]. Аднак частка паўстанцаў працягнула барацьбу. У 2019[9]—2020[10] гадах яны правялі некалькі нападаў.
Заўвагі правіць
- ↑ LA CONSTITUTION DU KATANGA . Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2012. Праверана 13 сакавіка 2017.
- ↑ Kennes & Larmer 2016, pp. 184–186.
- ↑ Abbott 2014, pp. 22–23.
- ↑ Abbott 2014, pp. 34–35.
- ↑ DRC: Leader of Katanga insurgents captured . Irin News (20 кастрычніка 2004). Архівавана з першакрыніцы 9 December 2014. Праверана 8 December 2014.
- ↑ Troubles de Lubumbashi: 7 suspects arrêtés . Radio Okapi (23 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 1 July 2014. Праверана 22 January 2015.
- ↑ Calm returns to DR Congo's Katanga province after insurgency . Xinhua (1 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 February 2016. Праверана 8 December 2014.
- ↑ Congo militia leader, 100 fighters surrender to authorities . Fox News (12 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 17 May 2017. Праверана 15 February 2021.
- ↑ "RDC: trois soldats tués dans des affrontements avec une milice à Lubumbashi". Праверана 4 November 2019.
- ↑ "RDC : après une nouvelle incursion armée sanglante à Lubumbashi, la population reste perplexe". Праверана 4 October 2020.
Літаратура правіць
- Abbott, Peter (2014). Modern African Wars (4): The Congo 1960–2002. Oxford; New York City: Osprey Publishing. ISBN 978-1-78200-076-1. Архівавана з арыгінала 2023-01-11. Праверана 2021-05-17.
- Kennes, Eric; Larmer, Miles (2016). The Katangese Gendarmes and War in Central Africa: Fighting Their Way Home. Bloomington: Indiana University Press. ISBN 9780253021304.