Пелапанескі саюз

Пелапанескі саюз – аб’яднанне старажытнагрэчаскіх полісаў Пелапанеса на чале са Спартай у 2-й палове VI – сярэдзіне IV стст. да н.э. У саюз увайшлі: Карынф (582 г. да н.э.), Эліда (570 г. да н.э.), Аркадыя, Сікіён (550 г. да н.э.), Аргаліда (520 г. да н.э.), Мегара (510 г. да н.э.). Склаўся як гарантыя гегемоніі Спарты ў Грэцыі, з’яўляўся сістэмай двухбаковых пагадненняў, якія звязвалі Спарту паасобку з кожным саюзнікам. Саюзнікі павінны былі ўдзельнічаць у ваенных паходах спартанцаў (кожны член саюза павінен быў выстаўляць 2/3 сваёй ваеннай сілы) і пастаўляць караблі. У пытаннях знешняй палітыкі саюз дзейнічаў у інтарэсах арыстакратаў і алігархаў. Пасля перамогі ў Пелапанескай вайне 431404 гг. да н.э. Пелапанескі саюз – агульнагрэчаская арганізацыя. Распаўся пасля паражэння Спарты ў вайне з Фівамі (362 г. да н.э.). Спроба аднавіць яго ў 330-я г. да н.э. не ўдалася.

Літаратура правіць

  • Martin V. La vie international dans la Grèce des cites. – Paris, 1940.