Пераход царкоўных грамад да ПЦУ

Пераход царкоўных грамад да ПЦУ — працэс пераходу парафій Украінскай Праваслаўнай Царквы (Маскоўскага патрыярхата) да Праваслаўнай Царквы Украіны, які пачаўся пасля стварэння ў выніку Аб’яднаўчага сабора 15 снежня 2018 года Праваслаўнай Царквы Украіны (ПЦУ).

Спаса-Праабражэнскі сабор у Вінніцы, пабудаваны ў 1779 годзе, адзін з першых у снежні 2018 года перайшоў з УПЦ (МП) да ПЦУ

Дынаміка пераходу парафій правіць

Са снежня 2018 года да лютага 2022 года перайшло 566 рэлігійных грамад. Пасля ўварвання Расіі ва Украіну 24 лютага 2022 года працэс пераходу з РПЦ у аўтакефальную царкву актывізаваўся[1], яшчэ каля 700 прыходаў перайшлі ад УПЦ (МП) да Праваслаўнай царквы Украіны. Агулам за чатыры гады пасля аб’яднаўчага сабору да ПЦУ далучылася амаль 1,5 тысячы рэлігійных грамад.[2]

Перыяд Колькасць парафій,
якія выйшлі з УПЦ (МП)
Усяго
1 Снежань 2018 35 35
2 Студзень 2019 152 187
3 Люты 2019 235 422
4 Сакавік 2019 93 515
5 Красавік 2019 13 528
6 Май 2019 1 529
7 Чэрвень 2019 7 536
8 Ліпень 2019 1 537
9 Жнівень 2019 3 540
10 Верасень 2019 4 544
11 Лістапад 2019 1 545
12 Снежань 2019 2 547
13 Студзень 2020 1 548
14 Люты 2020 1 549
15 Ліпень 2020 1 550
16 Жнівень 2020 1 551
17 Кастрычнік 2020 1 552
18 Люты 2021 1 553
19 Сакавік 2021 5 558
20 Май 2021 2 560
21 Кастрычнік 2021 3 563
22 Люты 2022 1 564
23 Сакавік 2022 54 618
24 Красавік 2022 104 722
25 Май 2022 229 951
26 Чэрвень 2022 104 1055
27 Ліпень 2022 54 1109
28 Жнівень 2022 30 1139
29 Верасень 2022 14 1153
30 Кастрычнік 2022 13 1166
31 Лістапад 2022 19 1185
32 Снежань 2022 16 1201
33 Студзень 2023 19 1220
34 Люты 2023 31 1251
35 Сакавік 2023 25 1276
36 Красавік 2023 95 1371
37 Май 2023 75 1446
38 Чэрвень 2023 50 1496
39 Ліпень 2023 27 1523
40 Жнівень 2023 30 1553
41 Верасень 2023 16 1569
42 Кастрычнік 2023 30 1599
43 Лістапад 2023 25 1624
44 Снежань 2023 10 1634

Зноскі

Спасылкі правіць