Перфарацыя маткі

Перфарацыя маткі ці Перфарацыя сценкі маткі — разрыў сценкі маткі.

Перфарацыя маткі
МКХ-10 S37.37.
МКХ-9 867.4867.4-867.5867.5
MeSH D014595

Перфарацыя маткі з'яўляецца патэнцыйным ускладненнем любой унутрыматачнай працэдуры. Гэта можа быць звязана з пашкоджаннем навакольных крывяносных сасудаў і ўнутраных органаў, такіх, як мачавая бурбалка і кішэчнік. Калі перфарацыю не дыягнаставаць своечасова, гэта можа прывесці да масіраванага крывацёку або сэпсісу, а пасля і да смерці.

Перфарацыя маткі з'яўляецца найбольш небяспечным ускладненнем штучнага аборту.

Фактары рызыкі правіць

  • Неаднаразовыя, асабліва частыя, аборты ў анамнезе
  • Рубец на матцы пасля кесарава сячэння або вылучвання міёматознага вузла
  • Анатамічныя асаблівасці будовы палавых органаў
  • Запаленчыя захворванні маткі і прыдаткаў
  • Нізкая кваліфікацыя лекара

Літаратура правіць

  • Акушерство: под ред. академика РАМН Г. М. Савельевой., Москва «Медицина» 2000

Спасылкі правіць