Першы дапаможны краацкі полк
Першы дапаможны краацкі полк - часовы полк легкай пяхоты Вялікага Войска Напаляона, які ен стварыў з асобных батальёнаў Першага і Другога палкоў ілірыйскіх стральцоў, якія пазычыў у Аўстрыі.
Вайсковая гісторыяПравіць
Полк складаўся з славянамоўных народаў, якія знаходзіліся пад аўстрыйскім панаваннем. Полк у 1812 годзе папоўніў батальен з рэкрутаў з беларускага генерал-губернатарства. Вайсковымі справамі пры генерал-губернатары займаўся Юзаф Антоні Касакоўскі-брыгадны генерал Вялікага Войска. Па яго прозвішчу ў некаторых дакумантах літвінскіх стральцоў з усходняй Літвы менавалі стральцы Касакоўскага.
Полк прайшоў ад Літвы да Смаленска, потым да Масквы. Рэшткі вярнуліся назад.
СтройПравіць
Строй французскай легкай пяхоты з зяленымі кантамі.
Сцягі палкавыяПравіць
Артыфакты з музеяў і прыватных калекцыйПравіць
У прыватных калекцыях есць гузікі з латуні плакіраваныя белым мяталам. На іх лічбы 1 і 2 у дудках. Кант падвойны, ножка свідраваная пляскатая. Адлітыя ў Варшаве. Знаходзяць іх у Расіі. Верагодна, гузікі батальенаў Першага і Другога палкоў ілірыйскіх стральцоў, якія складалі Першы дапаможны краацкі полк.