Перы-ўрбанізацыя

Перы-ўрбанізацыя (інакш, рурбанізацыя) — тып урбанізацыі, пры якім утвараецца змешаны фрагментаваны сельска-гарадскі ландшафт. Паняцце périurbanisation было ўведзена французскімі навукоўцамі, супрацоўнікамі інстытута INSEE, для апісання працэсу распаўсюджвання гарадскога ладу жыцця ў сельскай мясцовасці, пры якім пасярод сельскага ландшафту ўзнікаюць участкі гарадскога жытла, а само сельскае жытло мае ўсе выгоды гарадскіх кватэр. Вельмі часта перыўрбанізаванымі раёнамі з'яўляюцца горныя даліны ў развітых краінах (Аўстрыя, Швейцарыя, Германія).

Даліна ракі Лімат, Швейцарыя — тыповы перыўрбанізаваны ландшафт