Плячо
Плячо́ (лац.: brachium) — у анатамічным разуменні, найбольш праксімальны сегмент рукі, які мацуецца да тулава пасродкам плечавога сустава.
Плячо размяшчаецца паміж плечавым суставам і локцевым суставам. Каркасам пляча служыць плечавая косць, акружаная мышцамі: спераду — двухгаловай мышцай пляча і плечавой мышцай, ззаду — трохгаловай мышцай пляча. Над мышцамі размяшчаецца фасцыя, падскурная клятчатка і скура. Унутры мышачнага масіва і паміж мышцай і косцю залягаюць глыбокія сасуды і нервы, а менавіта плечавая артэрыя і плечавыя вены, прамянёвы, локцевы і сярэдзінны нервы. Паверхневыя нервы і сасуды размяшчаюцца ў падскурнай клятчатцы.
Пры траўмах пляча магчыма пашкоджанне нерваў і сасудаў, а таксама пераломы плечавой косці, найбольш частай лакалізацыяй якіх з'яўляецца шыйка плечавай косці.[1]
Бытавое і навуковае значэнне
правіцьУ звычайным, не-анатамічным (у тым ліку ў большасці слоўнікаў) словаўжыванні пад плячом разумеецца не «верхняя частка рукі», а частка тулава ад шыі да рукі. Анатамічна гэта частка адпавядае «плечавому суставу» і мышцы паміж суставам і шыяй.
Зноскі
- ↑ Плечо (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх