Полацкае ляда
По́лацкае ля́да — выдавецкая суполка, заснаваная ў 1991 годзе (ці ў 1992[1]) Алесем Аркушам. Мае праект «Паэзія новае генэрацыі»[2].
Выдавала літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Суполкай выдадзена больш за дваццаць кніг, сярод іх «Зямля Ханаан», «Зваротныя правакацыі» Славаміра Адамовіча, «Развітанне з Танталам», «Выпрабаванне развоем» Алеся Аркуша, «Апошнія вершы Леаніда Галубовіча» Леаніда Галубовіча, «Зімовыя сны» Вінцэся Мудрова[3], «Водар цела», «Твар Тутанхамона» Юрыя Гумянюка, «Настурцыі» Ганны Брэскай, «Рысасловы» Людкі Сільновай, «Саната Арганата» Ігара Сідарука і іншыя. Выданне кніг затрымлівалася таму, што не хапала сродкаў. З-за гэтага была праблема дробнага тыражнага друку[4].
Крыніцы
правіць- ↑ Аксана Бязлепкіна. Маладзёжны літаратурны рух у Беларусі напрыканцы ХХ ст.: Таварыства Вольных Літаратараў // Роднае слова. — 2005. — № 4 (208). — С. 96.
- ↑ Алесь Аркуш. З гісторыі полацкага самвыду (1971—1996 гг.) // Недзяржаўная выдавецкая дзейнасць у Беларусі: гісторыя і сучаснасць : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 3—4 кастрычніка 1996 г.). — Мінск: Тэхналогія, 1997. — С. 27.
- ↑ Людміла Рублеўская. Дапісацца да міленіюму: Агляд беларускага літаратурнага друку за 1999 год // ARCHE Пачатак. — 2000. — № 2 (7).
- ↑ Алесь Аркуш. Дзесяць гадоў без Галоўліту // Правінцыя. — 2000. — № 1—2.
Спасылкі
правіць- Свабода, Радыё. Топ-5 кніг выдавецкай ініцыятывы «Полацкае ляда» на гэтае лета . Радыё Свабода (30 чэрвеня 2017). Праверана 10 студзеня 2024.