Польска-беларускі, беларуска-польскі слоўнік

даведнік

Польска-беларускі, беларуска-польскі слоўнік — даведнік змяшчае ў абедзвюх частках каля 20 тысяч слоў, у тым ліку ўстойлівыя выразы і фразеалагізмы. Асобна даюцца геаграфічныя назвы і скарачэнні.

Польска-беларускі слоўнік
Польска-беларускі, беларуска-польскі слоўнік узору 1996 г.

Слоўнік мае рэцэптыўна-прадуктыўны характар і дае магчымасць разумець і ствараць простыя тэксты і выказванні. Карыстацца слоўнікам могуць усе, хто ведае польскую і беларускую мовы, прынамсі на пачатковым узроўні.

Лексіка-сінтаксічны слоўнікавы матэрыял узяты, галоўным чынам, з сучасных польскай і беларускай моў з улікам спецыяльнай тэрміналогіі, размоўнай лексікі і кніжнага стылю. У канцы маецца кароткая характарыстыка беларускай мовы для польскага карыстальніка.

Аўтарамі-ўкладальнікамі слоўніка з’яўляюцца Тэрэса Ясіньска і Альберт Барташэвіч. Вытрымаў два перавыданні — 1996 год і 2007 год. Выдаўніцтва — Wiedza Powszechna, Варшава.

Да выхаду ў Рэспубліцы Беларусь у 2004 годзе польска-беларускага слоўніка сярэдніх памераў быў, напэўна, адзіным даведнікам гэтага тыпу. Але і зараз беларуска-польская частка з’яўляецца ўнікальнай.

Літаратура правіць

  • Jasińska T., Bartoszewicz A. Słownik białorusko-polski, polsko-białoruski. Warszawa, 1996.