Політэхнічны ўніверсітэт імя Кім Чхэка

Політэхнічны ўніверсітэт імя Кім Чхэка — універсітэт у КНДР, будынак якога размешчаны на беразе ракі Тэданган у Пхеньяне. Універсітэт названы ў гонар паўночнакарэйскага палітычнага і ваеннага дзеяча Кім Чхэка. З'яўляецца лепшым універсітэтам у вобласці тэхнікі і тэхналогій у КНДР.

Політэхнічны ўніверсітэт імя Кім Чхэка
김책공업종합대학
Skyline of Pyongyang 05.JPG
Арыгінальная назва 김책공업종합대학
Міжнародная назва Kim Chaek University of Technology
Заснаваны 1948
Студэнты каля 10 000 чал.
Размяшчэнне Пхеньян, КНДР
Сайт kut.edu.kp
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Першапачаткова быў часткай Універсітэта імя Кім Ір Сена, пакуль у 1948 не быў аддзелены ад яго як «Пхеньянскі політэхнічны тэхнікум» (平壤工業大學). У 1951, падчас Карэйскай вайны яго назва была зменена на «Політэхнічны інстытут імя Кім Чхэка» (金策工業大學). У 1988 годзе, у гонар саракагоддзя інстытута статус установы быў павышаны да ўніверсітэта. З 1981 па 1993 год плошча ўніверсітэцкіх кварталаў павялічылася да 400 тыс. м². Універсітэт спецыялізуецца на падрыхтоўцы даследчыкаў у вобласці ядзернай энергіі і абслуговага персанала. Выпускнікі накіроўваюцца прама ў Цэнтр даследавання ядзернай энергіі ў Ёнбёне ці на ядзерныя аб'екты ў Пакчоне.

Універсітэт мае 18 аддзелаў і каля 80 праграм, каля 10 000 студэнтаў і 2 000 супрацоўнікаў. Існуе 10 навукова-даследчых інстытутаў і адна школа выпускнікоў. Універсітэцкія кварталы займаюць агульную плошчу 400 тыс. квадратных метраў.

Дэпартамент навукі і адукацыі Працоўнай партыі Карэі ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва, а Дэпартамент вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі кіруе адміністрацыйнымі справамі.

У бібліятэцы пры ўніверсітэце ўтрымліваецца каля 600 000 кніг.

АддзяленніПравіць

  • Інстытут інфармацыйных тэхналогій
  • Факультэт вытворчага менеджменту
  • Факультэт горнай справы
  • Факультэт металургічнай інжынерыі
  • Факультэт аўтаматызацыі
  • Факультэт электронікі
  • Факультэт электратэхнікі
  • Факультэт марской інжынерыі
  • Факультэт сувязі
  • Факультэт ядзернай фізікі

Гл. таксамаПравіць

Шаблон:Універсітэты КНДР