Помнік Аслану Везіраву

Магілёў

Помнік Аслану Везіраву — помнік у Магілёве, размешчаны ў скверы на рагу вуліц Лазарэнкі і Касманаўтаў. Прысвечаны Герою Савецкага Саюза, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Аслану Фархад аглы Везіраву. Бюст Везірава выраблены з бронзы і пастаўлены на мармуровым пастаменце. Скульптар Каміл Камал, азербайджанец з Мінска[1].

Помнік
Помнік Аслану Везіраву
53°54′33″ пн. ш. 30°18′41″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Каміл Камал
Дата пабудовы 2009
Map

У 1944 годзе Аслан Фархад аглы Везіраў камандаваў 1-й гвардзейскай інжынерна-сапёрнай брыгадай 2-га Беларускага фронту, якая фарсіравала раку Дняпро ў раёне Магілёва. Сам Аслан Фархад-аглы Везіраў у гады вайны адрозніўся адвагай і мужнасцю, высокім камандзірскім мастацтвам і асабістай адвагай. Быў тады двойчы кантужаны, але поля бою не пакінуў. За выдатныя баявыя дзеянні брыгада атрымала найменне Магілёўскай. У 1986 годзе Аслану Фархад аглы Везіраву прысвоена званне ганаровага грамадзяніна горада Магілёва[1].

Ініцыятыва адкрыцця бюста герою належыць Магілёўскаму абласному грамадскаму аб’яднанню «Азербайджанская абшчына „Азеры“», якое прафінансавала праект. На ахвяраванні членаў арганізацыі, Кангрэса азербайджанскіх абшчын Беларусі, а таксама прыватных ахвяраванняў было сабрана каля 120 млн беларускіх рублёў[1].

Урачыстае адкрыццё бюста адбылося 1 ліпеня 2009 года. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці і горада, пасольства Азербайджана ў Беларусі, сваякі Везірава, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі грамадскасці і моладзь[1].

Зноскі

  1. а б в г МОГИЛЕВЧАНЕ УВЕКОВЕЧИЛИ В БРОНЗЕ ПАМЯТЬ ГЕРОЯ СОВЕТСКОГО СОЮЗА АСЛАНА ФАРХАД-ОГЛЫ ВЕЗИРОВА 01.07.2009(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2022. Праверана 16 красавіка 2022.