Помнік Кірылу Пракопавічу Арлоўскаму
Помнік Арлоўскаму Кірылу Пракопавічу — бюст у в. Мышкавічы Кіраўскага раёна, размешчаны на плошчы, каля Дома культуры. Пастаўлены ў 1977 г. на ўшанаванне памяці былога старшыні калгаса «Рассвет», ураджэнца вёскі, Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы К. П. Арлоўскага.
Помнік | |
Помнік Кірылу Пракопавічу Арлоўскаму | |
---|---|
![]() | |
53°13′42″ пн. ш. 29°30′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Мышкавічы |
Дата заснавання | 1977 |
Дата пабудовы | 1977 год |
Статус |
![]() |
Апісанне
правіцьБронзавы бюст К. П. Арлоўскага ўстаноўлены на прамавугольным гранітным пастаменце са ступенчатым стылабатам. У партрэтнай выяве ўвага акцэнтавана на такіх рысах героя, як перакананасць, духоўная актыўнасць, гатоўнасць да барацьбы. Лаканічная, строгая пластыка партрэта дынамічная. Плуг і вінтоўка каля асновы пастамента — своеасаблівы сімвалічны штрых, асноўны лейтмантыў у разуменні вобраза К. П. Арлоўскага — працаўніка і байца. Помнік вызначаецца ўдалай кампазіцыяй, глыбокім зместам і яркім мастацкім увасабленнем.
Спасылкі
правіць- Кіраўскі раён. Мемарыяльныя комплексы, манументы, помнікі і іншыя малыя формы архітэктуры.(недаступная спасылка)
- Помнік Кірылу Пракопавічу Арлоўскаму на сайце «Архіварта»