Помнік Рамуальду Траўгуту (Свіслач)

Свіслач

Помнік Рамуальду Траўгуту — помнік у г. Свіслачы, размешчаны на алеі па вуліцы 17 Верасня. Прысвечаны аднаму з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў Рамуальду Траўгуту.

Помнік
Помнік Рамуальду Траўгуту
53°02′05″ пн. ш. 24°05′31″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Свіслач
Скульптар Павел Бялак
Дата пабудовы 1928 год
Map

Помнік быў пастаўлены ў 1928 годзе, на 10-я ўгодкі аднаўлення незалежнасці Польшчы. Аўтарамі скульптуры з’яўляліся мясцовы выкладчык Павел Бялак і варшаўскі архітэктар Збароўскі. У 1940 годзе помнік быў знішчылі савецкімі ўладамі. Адноўлены ў 1988 годзе па даваенных эскізах гродзенскім скульптарам Аляксандрам Анціпіным[1].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць