Помнік Францыску Скарыну (Мінск, дворык БДУ)
Помнік Францыску Скарыну — помнік у Мінску, размешчаны ва ўнутраным дворыку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Першы помнік у сталіцы, прысвечаны беларускаму першадрукару і асветніку Францыску Скарыну. Устаноўлены ў 1999 годзе, аўтарам помніка з’яўляецца скульптар Сяргей Адашкевіч[1].
Помнік | |
Помнік Францыску Скарыну | |
---|---|
53°53′36″ пн. ш. 27°32′47″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Сяргей Адашкевіч |
Дата пабудовы | 1999 год |
З’яўляецца часткай цэлага пантэону выяў нацыянальных герояў Беларусі ва ўнутраным дворыку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скульптурны твор Сяргея Адашкевіча нагядна дэманструе праблемы, звязаныя з персаніфікацыяй гістарычнай асобы. Звыклае, распаўсюджанае ў грамадстве стэрэатыпнае ўяўленне пра героя, дыктуе аўтару некаторыя мастацкія вырашэнні ў знешнім абліччы Ф. Скарыны. Скульптар імкнецца найбольш выразна падкрэсліць значнасць дзейнасці асветніка, гуманіста, уводзячы ў кампазіцыйную структуру выяўленчыя элементы, што асацыіруюцца з духоўнай спадчынай героя. Стэрэатыпнае ўяўленне аб выглядзе Скарыны робіць гэты твор пазнавальным[1].