Помнік вызваліцелям (Высачаны)

Помнік вызваліцелям — помнік у вёсцы Высачаны, Віцебская вобласць. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі.

Помнік
Помнік вызваліцелям
Краіна  Беларусь
Вёска Высачаны
Архітэктар Віктар Васілевіч Ягадніцкі
Дата заснавання 1975
Дата пабудовы 1975 год

Аіпсанне правіць

На ўшанаванне памяці воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў-камсамольцаў з Высачан, якія ў 1942—1944 гадах вялі барацьбу ў тыле нямецкіх войскаў, у 1975 годзе пастаўлены абеліск. У ніжнюю частку абеліска ўманціраваны блок з барэльефнымі выявамі твараў воіна і партызана, а таксама рукі са зброяй. Злева — гарызантальны брус на апорах з надпісам-прысвячэннем. Дынамічны зрэз левай грані абеліска, кантраст шурпатай яго фактуры і згладжанай са слядамі апалубкі паверхні бруса ўзмацняе выразнасць помніка. Абеліск пастаўлены на выкладзенай шэрымі бетоннымі плітамі пляцоўцы, да якой вядзе дарожка.

Архітэктар помніку В. Ягадніцкі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 292.