Поршні з Бярэсця — поршні, знойдзеныя пад час раскопак на тэрыторыі гарадзішча Бярэсця.

Пад час раскопак на тэрыторыі гарадзішча археолагі выявілі больш за 500 фрагментаў мяккага скуранога, без абцасаў, абутку, сярод якіх былі і поршні. Памеры поршняў, знойдзеных археолагамі, самыя розныя. Абутак мае даўжыню ад 18 да 32 см пры шырыні ад 10 да 17 см. Простыя поршні сустракаюцца ў Бярэсці ў культурным пласце XII — XIV стст. Ажурныя выяўлены ў пласце XIII — пачатку XIV стагоддзя.

Спасылкі правіць