Праабражэнне (Прыморскі край)
Праабражэнне (руск.: Преображе́ние) — пасёлак гарадскога тыпу ў Лазоўскім раёне Прыморскага края Расіі. Размешчаны на беразе бухты Праабражэнне Японскага мора. З боку сушы акружаны Лазоўскім дзяржаўным запаведнікам. Адлегласць да Уладзівастока па аўтадарозе — 315 км, па моры — 195 км. Злучана аўтатрасай Р448 з сялом Лазо, адлегласць да раённага цэнтра 80 км.
Пасёлак гарадскога тыпу
Праабражэнне
| ||||||||||||||||||||||
Бухта Праабражэння, у гонар якой быў названы пасёлак, была адкрыта 19 жніўня 1860 года — у дзень праваслаўнага свята Праабражэння Гасподняга. Сам пасёлак быў заснаваны крыху пазней, у пачатку XX стагоддзя.
Насельніцтва пасёлка — 6529 чал. (2021).