Прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ
Прадстаўні́к АБСЕ па свабо́дзе СМІ — пасада па адсочванні развіцця СМІ ва ўсіх 57 дзяржавах-удзельніцах Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ). Прадстаўнік рыхтуе паведамленні пры спробах парушэнняў свабоды слова, адстойвае поўную адпаведнасць з прынцыпамі АБСЕ і абавязкамі, датычнымі свабоды слова і прэсы.
Прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ | |
---|---|
Пасаду займае Тэрэза Рыбейру[d] | |
osce.org/fom |
У выпадку сур’ёзных парушэнняў прадстаўнік (-ца) спрабуе наўпрост скантактавацца з дзяржавай-парушальніцай і іншымі зацікаўленымі бакамі, дае ацэнку фактам і судзейнічае ў вырашэнні праблемы.
Прадстаўнік (-ца) збірае і атрымлівае звесткі па сітуацыі са СМІ з розных крыніц, у тым ліку ад краін-удзельніц, недзяржаўных і медыйных арганізацый.
Офіс прадстаўніка знаходзіцца ў Вене і мае 15 супрацоўнікаў.
Пасада прадстаўніка па свабодзе СМІ складае адзін з чатырох міжнародных механізмаў па спрыянні свабодзе слова. Астатнія тры — Адмысловы дакладчык ААН па свабодзе слова і думкі, Адмысловы дакладчык па свабодзе слова ААД і Адмысловы дакладчык па свабодзе слова Афрыканскі камітэт па правах чалавецтва і чалавека. штогоду яны выдаюць супольны даклад з апісаннем сусветных праблем з волевыяўленнем[1].
Прадстаўнікі па свабодзе СМІ
правіць- Фраймут Дувэ (Германія): 1998—2004
- Міклаш Харасці (Венгрыя): 2004—2010
- Дуня Міятавіч (Боснія і Герцагавіна): 2010—2017
- Арлем Дэзір (Францыя): 2017—2020[2][3]
- Тэрэза Рыбейру (Партугалія): ад 2020
Зноскі
- ↑ Relatoría Especial para la Libertad de Expresión (англ.). Organization of American States. Праверана 6 чэрвеня 2013.
- ↑ Ernennung von Harlem Désir zum Beauftragten für Medienfreiheit der Organisation für Sicherheit und zu Zusammenarbeit in Europa (18.07.17) (ням.). Ministerium für Europa und auswärtige Angelegenheiten. Праверана 26 мая 2020.
- ↑ Harlem Désir (англ.). Праверана 26 мая 2020.
Спасылкі
правіць- Афіцыйная старонка
- Мандат Прадстаўніка Архівавана 6 чэрвеня 2011.