Праспект Куйбышава (Віцебск)

Праспект Куйбышава — праспект у паўночнай частцы Віцебска ў Кастрычніцкім раёне. Названы ў 1940-х гг. у гонар савецкага ваеннага і дзяржаўнага дзеяча В. У. Куйбышава. Утвораны ад злучэння вуліц Траецкай (у 1922 годзе пераназваная ў гонар яўрэйскага рэвалюцыянера Лекерта) і Лагернай.

Працягласць праспекта складае 1500 м. На сваім працягу перасякаецца з Веліжскай, Новауланавіцкай вуліцамі, 2-м Лагерным завулкам.

Забудовацца пачаў у першай палове XIX стагоддзя. Тут знаходзілася пабудаваная у 1761 г. Свята-Траецкая (Чорная) царква (не захавалася). Асноўную частку забудовы складаюць аднапавярховыя дамы.

Літаратура правіць

  • Витебск: Энциклопедический справочник. / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1